+375-17 243 11 11
+375-29 630 18 18
График работы офисов
X

Вход на сайтРегистрация

Менеджеры

Виктория Иванова
Виктория Иванова
+375 17 243 11 11, добавочный 017
+375 29 150 41 99 (Viber, WhatsApp)
Ирина Гавриловец
Ирина Гавриловец
+375 17 243 11 11, добавочный 059
+375 (44) 500 33 21


Сядзібы старажытнай Міншчыны

Маршрут: Станькава – Вялікія Навасёлкі – Юцкі – Гарадзішча – музей-сядзіба “Стары Менск” – Беларускі скансен

Працягласць маршруту: 110 км

Пачатак экскурсii: 09.00, дом-музей РСДРП (Мiнск, пр. Незалежнасцi, 31а, станцыя метро Плошча Перамогi)

Працягласць экскурcii: 8 гадзiн

АПIСАННЕ ТУРА

СТАНЬКАВА – старадаўняе мястэчка, якое дасягнула свай­го росквіту дзякуючы беларускаму шляхецкаму ро­ду фон Гутэн-Чапскіх. На працягу XVIII – пачатку XX стагоддзяў Станькава бы­ло цэнтрам шырокіх уладанняў Гутэн-Чапскіх, дзе вялася гаспадарка па прагрэсіўнай еўрапейскай тэхналогіі. І сёння нягледзячы на значныя разбурэнні адчуваецца раз­мах і тонкі густ уладальнікаў маёнтка. Найбольш нас цікавіць Караль Чапскі, які быў гарадскім галавой Менску ў 1890 – 1901 гг. Час яго кіраўніцтва – росквіт эканамічнага і культурнага жыцця Менска. Тут, у Станькаве, ён пахаваны. Падчас экскурсіі мы прагуляемся па тэрыторыі бы­лой сядзібы, агледзім сельскагаспадарчыя пабудовы, уязную бра­му, "Скарбніцу", дзе пры Чапскіх захоўвалася нумізматычная калекцыя і знаходзілася бібліятэка. У Станькава захаваўся яшчэ і выдатны парк на беразе ракі з адрэстаўраванымі масткамі і альтанкай-ратондай, дзе можна зрабіць нядрэнныя фота. Далей паглядзім на Свята-Мікалаеўскі храм, дзе на пачатку ХХ стагоддзя служыў Фёдар Чарняўскі – бацька СВЯТОЙ ВАЛЯНЦІНЫ МІНСКАЙ. У храме захаваліся яе ручнік, абразы, кнігі. На магілцы Валянціны паблізу вёскі Крысава нават зімой стаяць ружы. У лю­бое надвор'е тут поўна паломнікаў – наведаем і мы гэтае месца…

Далей едзем у ЮЦКІ – помнік прыроды рэспубліканскага значэння "Юцкоўскія крыніцы". Гэта вельмі прыгожы ледніковы каньён, месца масавага паломніцтва па чыстую і гаючую ваду. Папярэджваем – бярыце пластыкавыя бутэлькі і зручны абутак!

Потым пазнаёмімся з помнікамі ў ВЯЛІКІХ НАВАСЁЛКАХ. Тут бы­ла сядзіба Кастравіцкіх – захаваўся сядзібны дом на высокім беразе рэчкі Уса, пабудаваны з цэглы ў 1830-х гадах. Вакол – невялікі пейзажны парк. Захаваўся і двухпавярхоўны мураваны будынак стайні. Непадалеку – магіла знакамітага мастака, пісьменніка Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага). Успомнім мы і знакамітага французскага паэта Гіёма Апалінэра (сапраўднае імя якога Вільгельм Кастравіцкі) – аднаго з найбольш уплывовых дзеячаў еўрапейскага авангарду...

Затым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска – на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск – пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА – апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы – раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…

У Гарадзішчы пад старадаўнімі валамі знаходзіцца і каларытная сядзіба-музей "СТАРЫ МЕНСК". Пасля смачнага АБЕДА яе гаспадар Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў – іх больш 500). Пад аповед Гле­ба Лабадзенкі жыцце людзей таго ча­су стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка – журналіст, паэт, блогер і заснавальнік са­мых масавых у свеце курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" – як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы.

Напрыканцы едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы www.etna.by – выдатны му­зей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца на­род­ная традыцыйная куль­ту­ра ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі... Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын, кузню, на­род­ную шко­лу... А галоўнае – разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!

КОШТ ЭКСКУРСII НА 1 ЧАЛАВЕКА

Дарослы

Дзiця да 16 гадоў

70 бел. руб.

60 бел. руб.

Кошт уключае:

  • праезд аўтобусам турк­лас­са
  • экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
  • экскурсія па Станькава, наведванне рэшткаў сядзібы Чапскіх
  • наведванне магілы Свя­той Валянціны Мінскай
  • агляд каньёна "Юцкоўскія крыніцы"
  • агляд бы­лой сядзібы ў Вялікіх Навасёлках
  • экскурсія па валах Гарадзішча
  • экскурсія ў музей-сядзібу "Стары Менск"
  • наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
  • інтэрактыўная экскурсія па му­зею з жывой музыкай
  • майстар-клас па старадаўніх танцах
  • абед на сядзібе
  • фірменны сувенір

© 2021 ООО "Внешинтурист". Все права защищены. Свидетельство государственной регистрации № 800001036 от 28.01.2014.

Оценка ★★★★★ 5 на основе отзывов 105 клиентов.